Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія манахі з электрагітарамі сьпяваюць «Тры чарапахі». ВІДЭА


21 ліпеня ў менскай каталіцкай супольнасьці Меншых братоў капуцынаў, якія нясуць служэньне ў сталічнай парафіі сьв. Францішка Асізскага ў мікрарёне Уручча (Копішча), вечныя манаскія абяцаньні прынёс брат Ян Садоўскі.

Пасьля набажэнства адбыўся канцэрт гурту «Рыбы». У перапынку вольныя інструмэнты ўзялі ў рукі манахіня-капуцынка Аліна Скапец і брат Вадзім Войцік. Яны выканалі песьню гурту NRM «Тры чарапахі». Публіка ўспрыняла выкананьне зь вялікім энтузіязмам.

Сёння капуцыны зьяўляюцца ў Беларусі самай вялікай каталіцкай манаскай супольнасьцю, якая дынамічна разьвіваецца і расьце.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG