Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя з шыльдай абразіла Мікульт. Выставачны цэнтар падаў заяву ў міліцыю

абноўлена

Пэрфоманс Аляксея Кузьміча

Нацыянальны цэнтар сучасных мастацтваў Беларусі заявіў, што дзеяньні мастака Аляксея Кузьміча абразілі Міністэрства культуры, а таксама нанесьлі «значную шкоду дзелавой рэпутацыі цэнтру».

Паводле цэнтру, цяпер праваахоўнікі ацэньваюць дзеяньні Аляксея Кузьміча.

Што адбылося?

Мастак Аляксей Кузьміч 3 кастрычніка правёў акцыю «Шчыт, альбо Міністэрства фалакультуры». Каля хвіліны мастак трымаў на ўзбуджаным віяграй палавым органе кардонную таблічку «Міністэрства культуры». На далонях у яго быў надпіс «З усім згодны».

Што казалі ў Міністэрстве культуры?

Начальнік галоўнага ўпраўленьня дзяржаўных спэцыяльных культурных мерапрыемстваў і прафэсійнага мастацтва Міністэрства культуры Ірына Дрыга казала карэспандэнту Свабоды, што ня будзе камэнтаваць акцыю Кузьміча.

Абноўлена. Прэс-сакратарка МУС пацьвердзіла Tut.by, што заява паступіла ад прадстаўніка ўстановы, дзе ладзілася акцыя. Матэрыялы цяпер у Савецкім РУУС.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG