Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэс-сакратар Пуціна адказаў Лукашэнку пра вайну на Данбасе


Дзьмітры Пяскоў, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка 8 кастрычніка​ выказаў упэўненасьць, што ў канфлікце на Данбасе ваююць Расея і Ўкраіна, а ўрэгуляваць гэты канфлікт можна толькі з удзелам Злучаных Штатаў. У Расеі з гэтым не пагадзіліся.

Прэс-сакратар кіраўніка Расеі Дзьмітры Пяскоў заявіў РИА Новости, што ідэя далучэньня ЗША да перамоваў у «нармандзкім фармаце» (Расея, Украіна, Нямеччына, Францыя) «не знаходзіць падтрымкі ва ўдзельнікаў». Ён сьцьвярджае, што «з агульнага пункту гледжаньня ўсіх удзельнікаў гэтага фармату, альтэрнатывы яму няма».

ЗША, дадаў ён, могуць толькі выкарыстаць свой уплыў на Ўкраіну, каб спрыяць найхутчэйшаму выкананьню Ўкраінай сваіх абавязкаў.

Як перадае Gazeta.ru, Пяскоў таксама заявіў, што з пазыцыяй Лукашэнкі па тым, што на Данбасе ваююць Расея і Ўкраіна, «можна толькі не пагадзіцца».

«Канфлікт на Данбасе ёсьць унутрыўкраінскім канфліктам, і Расея ніякім чынам не зьяўлялася, не зьяўляецца і ня будзе зьяўляцца бокам гэтага канфлікту», — заявіў прэс-сакратар Пуціна.

Зрэшты, раней Пуцін сам прызнаў, што ва ўкраінскі Крым, які Расея акупавала, былі перакінутыя расейскія вайскоўцы, хоць цэлы год да таго адмаўляў, што «зялёныя чалавечкі» прыйшлі з Расеі.

Уварваньне сваіх «зялёных чалавечкаў» ва Ўкраіну Расея прызнала пасьля году хлусьні
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:28 0:00

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG