Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка павіншаваў Пуціна з днём народзінаў пазьней, чым звычайна

абноўлена

Уладзімір Пуцін, архіўнае фота
Уладзімір Пуцін, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка 7 кастрычніка павіншаваў кіраўніка Расеі Ўладзіміра Пуціна з днём народзінаў — таму споўнілася 67 гадоў.

«Вашыя пасьлядоўныя намаганьні, велізарная праца і самааддача ляжаць у аснове значных посьпехаў, якіх дабілася Расея ў пабудове моцнай і незалежнай дзяржавы, — перадае БелТА тэкст паведамленьня. — Вы па праву належыце да ліку сусьветных лідэраў сучаснасьці, карыстаецеся вялікім аўтарытэтам і ўплывам на міжнароднай арэне».

Праўда, сёлетняе віншаваньне апублікавалі пазьней, чым ранейшыя: на БелТА навіна пра віншаваньне зьявілася сёлета ў 9.48, на сайце прэс-службы Лукашэнкі — пасьля 10 раніцы.

У мінулыя гады на БелТА навіны пра віншаваньне зьяўляліся:

2018 — у 9.06 (і ў 11.06 пра тэлефоннае віншаваньне);

2017 — у 9.05;

2016 — у 7.11;

2015 — у 7.14 (і ў 16.00 пра тэлефоннае);

2014 — у 7.07 (і ў 12.25 пра тэлефоннае);

2013 — у 10.25;

2012 — у 9.10 (і ў 11.34 пра тэлефоннае).

Пуцін сёлета віншаваў Лукашэнку з днём народзінаў, паведамленьне пра гэта апублікавалі на сайце прэс-службы Крамля ў 11.00.

Абноўлена. У 14.38 зьявілася навіна пра тэлефонную размову Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна, у якой першы выказаў другому «самыя цёплыя віншаваньні». У размове яны абмеркавалі разьвіцьцё беларуска-расейскіх адносінаў, падрыхтоўку дакумэнтаў па «саюзнай дзяржаве», падкрэсьлілі «сяброўскі і братэрскі характар дачыненьняў між краінамі, нацэленасьць на паглыбленьне ўзаемавыгаднага партнэрства».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG