Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прапанаваў Украіне супрацоўніцтва ў ракетабудаваньні


Аляксандр Лукашэнка падчас перамоваў у пашыраным складзе з прэзыдэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскі 4 кастрычніка ў Жытоміры прапанаваў ствараць сумесныя прадпрыемствы і супрацоўнічаць у ракетабудаваньня, перадае БелаПАН.

Ён адзначыў, што ўжо 9 магутных кампаній і ў Беларусі, і ва Ўкраіне.

У прыватнасьці Лукашэнка хацеў бы, каб Украіна дапамагла Беларусі ў разьвіцьці ўласнага ракетабудаваньня.

«Гэта не таму, што бразгаем зброяй. Мы вельмі шмат цяпер працуем над разьвіцьцём галіны ракетабудаваньня ў Беларусі. У нас не было такой вытворчасьці, а ў вас яно ёсьць. Мы вельмі зацікаўленыя, каб вы нам у гэтым дапамаглі».

«Калі вы дапаможаце, мы свой праект рэалізуем, ужо сумесны, за паўтара-два гады. Калі не, то 4-5 гадоў. І грошай менш трэба будзе», — сказаў Лукашэнка.

Абмеркавалі альтэрнатыўныя шляхі паставак нафты і продаж электраэнэргіі зь БелАЭС

Лукашэнка і Зяленскі таксама абмеркавалі супрацоўніцтва ў нафтаперапрацоўцы і пастаўцы нафты.

«Мы не хаваем. Мы і нафтапрадукты абмеркавалі, і перапрацоўку нафты, альтэрнатыўныя шляхі пастаўкі нафты, і агульныя рынкі, і заводы, і капіталы, і акцыянэрныя… І электраэнэргію пасьля ўводу атамнай станцыі. Ня буду гаварыць па цане. Ужо дамовіліся, дзе і як можам прадаваць. Вельмі шмат пытаньняў», — адзначыў Лукашэнка.

Падпісалі кантрактаў на паўмільярда даляраў

На форуме ў Жытоміры беларусы і ўкраінцы падпісалі кантрактаў больш як на паўмільярда даляраў, — паведаміла Гандлёва-прамысловая палата Ўкраіны.

«У плянах на гэты год — лічба ня менш за 8 мільярдаў даляраў», — сказаў прэзыдэнт палаты Генадзь Чыжыкаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG