Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка не саромеецца «быць нацэленым супраць Расеі і Кітая»


Лукашэнка ў Жытоміры 4 кастрычніка 2019 году

Беларусі і Ўкраіне «не дазволяць моцна сябраваць», сказаў сёньня Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім ва ўкраінскім Жытоміры.

«Ніхто ніколі не дазволіць нам вельмі моцна сябраваць, бо, на жаль, сьвет дзейнічае паводле прынцыпу „падзяляй і ўладар“», — сказаў сёньня Лукашэнка.

Ён дадаў, што журналісты, якія гэта пачуюць, падумаюць, што «мы нібыта супраць Расеі і Кітаю нацэленыя».

— А вы не саромейцеся гэтага, — адказаў на гэта Зяленскі. Пасьля аплядысмэнтаў ён дадаў: — Гэта жарт, Аляксандар Рыгоравіч.

— Я вас за язык не цягнуў. Я не саромеюся, — сказаў Лукашэнка.

Потым прэзыдэнт Беларусі дадаў, што «мы добрыя людзі, мы нармальныя людзі, мы ня хочам супраць кагосьці сябраваць, мы ня хочам супраць кагосьці ваяваць».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG