Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэнтар Жытоміра ачапілі перад сустрэчай Лукашэнкі і Зяленскага. ФОТА

абноўлена

У цэнтры Жытоміра
У цэнтры Жытоміра

Ва ўкраінскім Жытоміры 4 кастрычніка робяцца беспрэцэдэнтныя захады бясьпекі перад сустрэчай кіраўнікоў Беларусі і Ўкраіны Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Зяленскага.

Усе месцы, якія Лукашэнка і Зяленскі маюць наведаць у межах Форуму рэгіёнаў, ачэпленыя. Чакаецца, што пасьля сустрэчы сам-насам яны возьмуць удзел у пленарным паседжаньні Форуму рэгіёнаў, а затым агледзяць выставу буйнагабарытнай тэхнікі.

Самалёт Лукашэнкі мусіў прыляцець у Жытомір у 9.30. Форум ужо ідзе, журналістаў у залю не пускаюць, але абяцаюць трансьляцыю і запрашаюць у афіцыйны прэсавы цэнтар.

Мясцовыя жыхары, карыстаючыся прысутнасьцю СМІ ў горадзе, выйшлі на плошчу зь невялікай акцыяй пратэсту.

Нацыянальная паліцыя і Нацыянальная гвардыя працуюць ва ўзмоцненым складзе, таксама шмат спэцыяльнай аўтамабільнай тэхнікі праваахоўнікаў і «хуткіх дапамог».

Сама сустрэча мае прайсьці ў будынку Абласной дзяржаўнай адміністрацыі (усярэдзіну пускаюць толькі паводле сьпісаў). Плошча перад ёй ачэпленая, а перад плошчай, дзе знаходзіцца выстава буйнагабарытнай тэхнікі, выставілі мэталічныя рамкі.

Гэтыя дзяўчыны будуць сустракаць прэзыдэнтаў. Форум праходзіць у памяшканьні Жытомірскага акадэмічнага ўкраінскага музычна-драматычная тэатра імя Качаргі
Гэтыя дзяўчыны будуць сустракаць прэзыдэнтаў. Форум праходзіць у памяшканьні Жытомірскага акадэмічнага ўкраінскага музычна-драматычная тэатра імя Качаргі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG