Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі: «формула Штайнмаера» не азначае адмову ад Данбаса


Уладзімір Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што прызнаньне «формулы Штайнмаера» не азначае прызнаньня анэксаваць Крыма расейскім або адмову ад Данбаса. Па словах палітыка, для правядзеньня мясцовых выбараў на ўсходзе Ўкраіны неабходна выкананьне некалькіх умоў. Пра гэта Зяленскі заявіў у відэазвароце.

Паводле слоў прэзыдэнта Ўкраіны, на Данбасе павінна адбыцца поўнае спыненьне агню, вывад узброеных фарміраваньняў і абмен палоннымі. На мяжы з Расеяй павінны быць украінскія памежнікі, а выбары павінны прайсьці па ўкраінскіх законах, з допускам украінскіх кандыдатаў, журналістаў і міжнародных назіральнікаў.

Далейшыя дзеяньні ў дачыненьні да ўсходу Ўкраіны будуць абмяркоўвацца ў «нармандзкім фармаце» з кіраўнікамі Фаранцыі, Нямеччыны і Расеі. Зяленскі заявіў, што ўзгадненьне «формула Штайнмаера» было неабходнае для таго, каб такая сустрэча адбылася.

Адразу ў некалькіх гарадах Украіны ў сераду, 2 кастрычніка, прайшлі акцыі пратэсту з прычыны ўзгадненьня «формулы Штайнмаера». Мітынгоўцы лічаць дакумэнт аб асаблівым статусе рэгіёнаў Данбаса «капітуляцыяй перад Расеяй».

1 кастрычніка на пасяджэньні Трохбаковай кантактнай групы прадстаўнік Украіны па ўрэгуляваньні канфлікту ў Данбасе Леанід Кучма падпісаў «формулу Штайнмаера». Дакумэнт быў узгоднены дарадцамі кіраўнікоў «нармандзкай чацьвёркі». У гэты ж дзень ва Ўкраіне пачаліся акцыі пратэсту. Дакумэнт абавязвае Ўкраіну даць асаблівы статус для рэгіёнаў, якія кантралююць прарасейскія сэпаратысты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG