Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнікі ЭЗ вінавацяць Лукашэнку ў зрыве візыту Магерыні


Федэрыка Магерыні

Брусэльскі карэспандэнт Свабоды Рыкард Юзьвяк высьветліў у сваіх крыніцаў у кулюарах кіроўных органаў Эўразьвязу, у чым сапраўдная прычына адмены візыту ў Менск вярхоўнай прадстаўніцы Эўразьвязу па замежных справах і палітыцы бясьпекі Фэдэрыкі Магерыні.

Рыкард Юзьвяк
Рыкард Юзьвяк

Юзьвяк: Візыт Магерыні быў скасаваны ўчора ўвечары. Прадстаўнікі Эўразьвязу вінавацяць у гэтым Лукашэнку. Яны сказалі мне, што ён знаходзіцца за мяжой і што ён там затрымаецца, таму яго ня будзе ў Менску, калі там зьбіралася быць Магерыні. Паводле іх, гэта ён скасаваў візыт. Да таго ж Магерыні раілі ня надта імкнуцца на гэтае мерапрыемства «Ўсходняга партнэрства», бо, здаецца, там зьбіраліся прысутнічаць міністры замежных спраў зь няшмат якіх краінаў.

Прэсавая сакратарка Магерыні Мая Кацыянчыч заявіла сёньня раніцай нашаму радыё, што «візыт вярхоўнай прадстаўніцы ў Беларусь і сустрэча міністраў „Усходняга партнэрства“ адкладзеныя з прычыны шэрагу зьменаў у парадку дня некалькіх удзельнікаў і пасьля кантактаў зь беларускімі арганізатарамі».

Пазьней прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі афіцыйна «са шкадаваньнем» паведаміла, што візыт адкладзены «праз шэраг зьменаў у парадку дня розных удзельнікаў і па выніках абмеркаваньняў зь Беларусьсю як прымаючым бокам».

Яшчэ да паведамленьня пра скасаваньне паездкі ў Менск Магерыні стала вядома, што ў Менск не прыедзе і міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч. Ён адмяніў паездку ў Беларусь у апошні момант з прычыны ўдзелу ў пахаваньні вэтэрана антыкамуністычнага руху Корнэля Маравецкага, бацькі цяперашняга прэм’ера Матэвуша Маравецкага.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG