Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Візыт Магерыні ў Беларусь і сустрэча міністраў у Менску адкладзеныя

абноўлена

Фэдэрыка Магерыні, архіўнае фота
Фэдэрыка Магерыні, архіўнае фота

Вярхоўная прадстаўніца Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Фэдэрыка Магерыні адмяніла свой візыт у Менск. Пра гэта паведаміла яе прэс-сакратарка Мая Кацыянчыч.

«Візыт вярхоўнай прадстаўніцы ў Беларусь і сустрэча міністраў Усходняга партнэрства адкладзеныя з прычыны шэрагу зьменаў у парадку дня некалькіх удзельнікаў і пасьля кантактаў зь беларускімі арганізатарамі», — паведаміла Кацыянчыч карэспандэнту Радыё Свабода.

Пазьней прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі афіцыйна «са шкадаваньнем» паведаміла, што візыт адкладзены «праз шэраг зьменаў у парадку дня розных удзельнікаў і па выніках абмеркаваньняў зь Беларусьсю як прымаючым бокам».

У сувязі з гэтым адмяніў свой візыт у Менск і міністар замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус. Там ён меўся ўдзельнічаць у сустрэчы міністраў «Усходняга партнэрства». МЗС Латвіі пазьней паведаміла, што свой візыт скасаваў таксама міністар Эдгарс Рынкевічс.

Раней паведамлялася, што ў Менск не прыедзе і міністар замежных справаў Польшчы Яцэк Чапутовіч. Ён адмяніў паездку ў Беларусь у апошні момант з прычыны ўдзелу ў пахаваньні вэтэрана антыкамуністычнага руху Корнэля Маравецкага, бацькі цяперашняга прэм'ера Матэвуша Маравецкага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG