Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Борыс Джонсан прапанаваў новы плян адносна Brexit


Борыс Джонсан, 20 верасьня 2019
Борыс Джонсан, 20 верасьня 2019

Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан высунуў новую прапанову адносна Brexit — выхаду краіны з Эўразьвязу. Падрабязнасьці ён падасьць ЭЗ у сераду, 2 кастрычніка. Пра гэта ён заявіў сёньня на штогадовай канфэрэнцыі Кансэрватыўнай партыі.

Новая ініцыятыва Лёндану ў пытаньні Brexit не прадугледжвае мытных пунктаў на мяжы паміж Ірляндыяй (незалежная краіна, уваходзіць у ЭЗ) і Паўночнай Ірляндыяй (частка Вялікай Брытаніі). Таксама сярод прынцыпаў новага пляну Джонсан адзначыў наступныя:

  • дамоўленасьці ў справе мяжы павінны падтрымаць палітыкі ў Паўночнай Ірляндыі;
  • на тэрыторыі вострава Ірляндыя будзе створаная адзіная зона стандартаў для сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчаваньня;
  • Вялікая Брытанія цалкам атрымае незалежнасьць у гандлёвай палітыцы пасьля выхаду з ЭЗ.

Калі прапанова ў Брусэлі будзе адхіленая, Брытанія пакіне Эўразьвяз без угоды, заявіў прэм’ер Борыс Джонсан.

У ЭЗ прапанову Джонсана ўжо раскрытыкавалі. Міністар замежных справаў Ірляндыі Сайман Ковэні заявіў, што агучаны плян «ня здольны стаць асновай пагадненьня».

Згодна з прынятым раней у Вялікай Брытаніі законам, калі 19 кастрычніка Лёндан ня будзе мець новае пагадненьне з Брусэлем, прэм’ер абавязаны папрасіць аб пераносе Brexit на 31 студзеня 2020 году. Дакумэнт, прыняты абедзьвюма палатамі парлямэнту, ухваліла каралева Лізавета II.

Раней Борыс Джонсан ня раз заяўляў, што Брытанія выйдзе з ЭЗ да 31 кастрычнiка з угодай або без яе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG