Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Знаходзіўся ў стане алькагольнага апʼяненьня». Сьвятара з-пад Калінкавічаў западозрылі ў забойстве жонкі

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота

У гарадзкім пасёлку Азарычы, што ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, 2 кастрычніка быў затрыманы мясцовы 47-гадовы сьвятар. Яго падазраюць у забойстве жонкі, якую раніцай знайшлі мёртвай.

Падчас затрыманьня мужчына знаходзіўся ў стане алькагольнага апʼяненьня.

Афіцыйная прадстаўніца Сьледчага камітэту па Гомельскай вобласьці Марыя Крываногава пацьвердзіла Свабодзе гэтыя зьвесткі.

Забітую знайшлі з нажавымі раненьнямі ў яе дома. Меркавана, забойства адбылося ноччу.

Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за забойства. Паводле ч. 1 арт. 139 затрыманаму можа пагражаць ад 6 да 15 гадоў турмы.

Затрыманы, 1972 году нараджэньня, служыць настаяцелем у храме Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG