Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Брагінам за $64 млн пабудуюць порт для выхаду да Чорнага мора


Чорнае мора
Чорнае мора

У Брагінскім раёне на Гомельшчыне на Дняпры пабудуюць рачны порт для выхаду да Чорнага мора, паведаміў БелаПАН намесьнік старшыні Брагінскага райвыканкама Пётр Раманюк.

Інвэстыцыйны дагавор падпісаны гэтым летам паміж Міністэрствам транспарту і камунікацый Беларусі і кампаніяй «Белпорт Ніжнія Жары».

Акрамя порта ў раёне вёсак Верхнія і Ніжнія Жары на плошчы 280 га прадугледжваецца таксама будаўніцтва лягістычнага цэнтра і іншай інфраструктуры. Кошт праекта складае 64 млн даляраў, у тым ліку будаўніцтва порта абыдзецца ў 22 млн. Работы павінны быць завершаныя ў 2025 годзе.

Мяркуецца, што да порта грузы будуць дастаўляць кантэйнэрамі, а далей — па рацэ ва Ўкраіну аж да Чорнага мора. У пэрспэктыве ад порта плянуюць пабудаваць чыгунку да Хойнікаў. Гэта можа каштаваць дадаткова 100 млн даляраў, паведаміў Раманюк.

ААТ «Белпорт Ніжнія Жары» зарэгістраванае ў красавіку мінулага года. Кампанію зьвязваюць з адным з уладальнікаў сеткі «Гіпа» Васілём Варфаламеевым. Ён зьяўляецца генэральным дырэктарам кампаніі «Белпаліваэнерга», якая ў сьнежні мінулага года заключыла мэмарандум з Адміністрацыяй марскіх партоў Украіны аб аднаўленьні рачнога суднаходзтва паміж Беларусьсю і Украінай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG