Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы сталі езьдзіць ва Ўкраіну радзей, але трымаюць другое месца сярод іншых наведнікаў


З пачатку году Ўкраіну наведалі 909,6 тысяч беларусаў — гэта на 14,6% меней, чым летась за аналягічны пэрыяд. Але паводле колькасьці беларускія турысты займаюць другое месца сярод усіх іншых замежных падарожнікаў.

Як паведамілі Свабодзе ў Міністэрстве разьвіцьця эканомікі, гандлю і сельскай гаспадаркі Ўкраіны, у рэйтынгу краін, грамадзяне якіх найчасьцей наведвалі Ўкраіну ў першым паўгодзьдзі 2019-га, другі год запар лідзіруе Малдова, але колькасьць малдоўскіх турыстаў таксама зьнізілася — на 7,9% да 1,795 мільёна грамадзян.

Ад 2014 году паступова зьніжаецца колькасьць і расейскіх турыстаў — на 3,4% да 623,6 тысяч. Але дагэтуль Расея захоўвае свае пазыцыі ў тройцы лідэраў.

Разам з тым Украіну ўсё актыўней пачалі наведваць грамадзяне эўрапейскіх краін. У міністэрстве сьцьвярджаюць, што турыстычны паток зь Літвы павялічыўся на 32%, з Латвіі — на 18,1% і зь Нямеччыны — на 17,5%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG