Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ апублікавалі відэа зьбіцьця сёстраў Хачатур’ян іх бацькам


Красьціна Хачатур’ян — адна з трох сёстраў, якія абвінавачваюцца ў забойстве бацькі

Адразу некалькі расейскіх СМІ, у ліку якіх тэлеграм-канал Baza і тэлеканал «360», апублікавалі відэа здьзекаў зь сёстраў Хачатур’ян, якія абвінавачваюцца ў забойстве свайго бацькі.

На кадрах, якія зьнятыя на камэру мабільнага тэлефона загінулым Міхаілам Хачатур’янам, ён камэнтуе беспарадак, нароблены дочкамі на кухні.

Галава сям’і паказвае раскіданыя на стале абгорткі ад цукерак, а таксама кажа, што знайшоў на коўдры і матрацы валасы адной з сёстраў. Затым ён крычыць на дачок, называючы іх «стварэньнямі» і «вырадкамі», і б’е адну зь іх за тое, што яна не глядзіць у камэру. На кадрах бачна, што дзяўчаты вельмі напалоханыя паводзінамі свайго бацькі.

Адкуль у журналістаў зьявілася гэтае відэа — не паведамляецца.

  • Марыю, Ангеліну і Крэсьціну Хачатур’ян затрымалі ў Маскве летам 2018 году. Іх абвінавацілі ў забойстве бацькі, 57-гадовага бізнэсоўца Міхаіла Хачатур’яна. Яго цела з множнымі нажавымі ранамі было знойдзена на лесьвічнай пляцоўцы дома на Алтуф’еўскай шашы, у якім ён пражываў з дочкамі. Сёстры самі выклікалі паліцыю і прызналі сваю віну.
  • 14 чэрвеня сёлета сёстрам Хачатур’ян выставілі абвінавачаньне ў канчатковай рэдакцыі. Нягледзячы на шэраг змякчальных абставінаў, улічаных сьледчымі, судзіць дзяўчат будуць паводле самага цяжкага з магчымых артыкулаў — забойства групай асоб паводле папярэдняй змовы. Максымальнае пакараньне паводле гэтага артыкулу для жанчын — 25 гадоў пазбаўленьня волі.
  • Родныя, сябры і суседзі сёстраў Хачатур’ян пацьвярджаюць, што бацька зьбіваў іх і фактычна выкарыстоўваў як рабынь, рэдка выпускаючы з хаты. Пракуратура таксама пацьвердзіла, што сёстры падвяргаліся сэксуальнаму гвалту з боку Міхаіла Хачатур’яна. У абарону сёстраў і права на самаабарону ў Маскве праводзяцца адзінкавыя пікеты. Пры гэтым мэрыя Масквы неаднаразова адхіляла заяўкі на правядзеньне мітынгаў і шэсьцяў у падтрымку сёстраў Хачатур’ян.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG