Лінкі ўнівэрсальнага доступу

9 гадоў, 7 прэзыдэнцкіх указаў. Гісторыя будаўніцтва гатэлю «Некемпінскі» у карцінках


Здача будынка ля цырка ў Менску, які першапачаткова меўся быць гатэлем сеткі «Кемпінскі», чарговы раз перанесеная.

У 2022 годзе (PDF) абяцаюць здаць у эксплюатацыю будынак ля цырка ў Менску, які некаторыя жыхары празвалі «Некемпінскі». Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандар Лукашэнка. Гэты комплекс будуюць ужо 9 гадоў, а тэрміны ягонай здачы пераносіліся 7 разоў. За гэты час у яго зьмяніліся два ўласьнікі, а будынак, які першапачаткова мусіў быць гатэлем, стаў бізнэс-цэнтрам.

Падчас рэалізацыі гэтага праекту пацярпела адна гісторыка-культурная каштоўнасьць — першая менская электрастанцыя, якую зьнесьлі і абяцалі ўзнавіць на тэрыторыі гатэлю, але так і не ўзнавілі. Таксама, на думку некаторых архітэктараў, пацярпеў від галоўнага праспэкта Менску. Свабода прапануе прыгадаць гісторыю гэтай будоўлі ў карцінках.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG