Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерла цешча Лукашэнкі Алена Жаўняровіч


Цешча Аляксандра Лукашэнкі Алена Жаўняровіч, 2014 год
Цешча Аляксандра Лукашэнкі Алена Жаўняровіч, 2014 год

Цешча Аляксандра Лукашэнкі Алена Жаўняровіч памерла 28 верасьня, расказалі Свабодзе ейныя аднавяскоўцы. Яна не дажыла да 90 гадоў.

Сам Лукашэнка, як паведамляюць крыніцы Свабоды, цяпер у Шклове. Цягам учорашняга і сёньняшняга дня на дарогах шмат міліцыі.​

Упершыню зьвесткі пра сьмерць Алены Жаўняровіч зьявіліся ў шклоўскім Viber-чаце. Прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант не пацьвердзіла і не абвергла гэтыя зьвесткі Свабодзе: сказала, што ня мае такой інфармацыі.

Алены Жаўняровіч жыла ў вёсцы Вялікі Межнік, што ў Шклоўскім раёне. Да выхаду на пэнсію 40 гадоў працавала настаўніцай беларускай мовы ў Аляксандрыйскай сярэдняй школе. Вядома, што Алена Жаўняровіч працяглы час хварэла.

«Была цудоўнай жанчынай, — расказаў Свабодзе жыхар вёскі Вялікі Межнік. — Шмат дапамагала тым, у каго былі праблемы са здароўем ці пэнсіяй».

***

Алена Жаўняровіч — маці Галіны Радзівонаўны Лукашэнкі, бабуля сыноў Аляксандра Лукашэнкі Дзьмітрыя і Віктара. Паходзіць са Слуцку. Муж Алены Жаўняровіч памёр яшчэ ў 1983 годзе.

Сам Аляксандар Лукашэнка казаў, што на жыве з жонкай, але не зьбіраецца зь ёй разводзіцца, а з маці жонкі добра сябруе.

«Фёдараўна для мяне — сябар чалавека, як я ёй заўсёды кажу, — расказваў Аляксандар Лукашэнка ў 2014 годзе. — Яна мяне бязьмерна любіць і любіла заўсёды, і я да яе еду. Нягледзячы на тое, што мы з дачкой ейнай не жывем, можа быць, 30 ці колькі гадоў. Гэта для мяне другі чалавек пасьля маці. Калі б не яна, то я прэзыдэнтам б ня быў».

Сама Алена Жаўняровіч у 2014 годзе давала вялікае інтэрвію парталу Tut.by.

Тыя, хто бываў у хаце Алены Жаўняровіч зьвярталі ўвагу, на фотаздымак Мікалая Лукашэнкі, малодшага сына кіраўніка дзяржавы (якога нарадзіла ня ейная дачка — меркавана, лекарка Ірына Абельская).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG