Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да шэсьця экаактывісткі Грэты Тунбэрг у Манрэалі далучылася паўмільёна чалавек


Грэта Тунбэрг на «кліматычным страйку» ў Манрэалі

У сьвеце працягваецца хваля «кліматычных страйкаў». Швэдзкая падлетак-экаактывістка Грэта Тунбэрг у пятніцу ў Манрэалі ўзначаліла паўмільённае шэсьце пратэсту, падчас якога заклікала канадзкага прэм’ер-міністра Джастына Трудо і лідэраў іншых краінаў прыкласьці больш намаганьняў для аховы асяродзьдзя.

16-гадовая швэдка, якая асабіста сустрэлася з прэм’ерам, заявіла на прэсавай канфэрэнцыі, што той «прыкладае недастаткова намаганьняў», каб абмежаваць выкід у атмасфэру газаў, якія выклікаюць парніковы эфэкт.

Трудо і іншыя канадзкія палітыкі, адцягнуўшыся ад напружанай выбарчай кампаніі, далучыліся да Грэты Тунбэрг на мітынгу ў Манрэалі. Паводле арганізатараў, у ім узялі ўдзел каля 500 тысячаў чалавек.

У мінулую пятніцу больш за 6 мільёнаў моладзі і дарослых далучыліся да арганізаванага ва ўсім сьвеце «кліматычнага страйку».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG