Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саудаўская Арабія пачне выдаваць турыстычныя візы


Мэка, малітва падчас Хаджу, ілюстрацыйнае фота
Мэка, малітва падчас Хаджу, ілюстрацыйнае фота

У Саудаўскай Арабіі ад 27 верасьня запусьціўся новы візавы рэжым для 49 краінаў, піша Reuters. Цяпер дзяржава пачала выдаваць турыстычныя візы — гэта анансавалася яшчэ ў 2013 годзе.

Раней візы не выдаваліся менавіта для турыстычных мэтаў. Да гэтага часу візы выдавалі для бізнэсу, працы і рэлігійных мэтаў, зь нядаўняга часу — для наведваньня канцэртаў і спартовых гульняў. Грамадзянаў Аману, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, Бахрэйну, Кувэйту пускалі бязь візаў.

Поўны сьпіс краінаў, грамадзянам якіх будуць даваць візы, афіцыйна не абвяшчаўся, але раней сьцьвярджалася, што візы зьбіраюцца даваць грамадзянам краінаў Шэнгенскай зоны, ЗША, Японіі, Паўднёвай Карэі, Аўстраліі ды іншых (часам называлася нават Украіна). Грамадзянам Ізраілю не зьбіраліся дазваляць доступ у краіну. Беларусь у гэтым кантэксьце ня згадвалася.

Турыстам:

  • прапануюць электронныя візы за 80 даляраў;
  • не дазволяць наведваць сьвятыя для мусульманаў Мэку і Мэдыну;
  • не дазволяць ужываць алькаголь;
  • жанчынам-турысткам дазволяць не насіць традыцыйнае мусульманскае адзеньне абаю (дастаткова «сьціплага» адзеньня) і наведваць краіну без суправаджэньня мужчын-родзічаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG