Лінкі ўнівэрсальнага доступу

5 цытат з рэпартажу БелТА пра ўраджай на гародзе Лукашэнкі


Аляксандар Лукашэнка і яго бульбакапалка

Інфармацыйнае агенцтва БелТА 23 верасьня апублікавала рэпартаж з уборкі ўраджаю на «экспэрымэнтальных палях» Аляксандра Лукашэнкі. Публікуем 5 цікавых цытат адтуль.

  1. «Разьвіцьцё аграрнай галіны ў цэлым на пастаянным кантролі кіраўніка дзяржавы. Акрамя таго, прэзыдэнт асабіста праводзіць экспэрымэнты, каб быць у курсе апошніх тэндэнцый галіны, апрабаваць тэхналёгіі і новыя віды культур. Пасьля лепшыя і самыя пасьпяховыя з напрацовак укараняюцца ўжо масава».
  2. «Сёлета насеньне бахчавых прывезьлі проста з Узбэкістану. Па просьбе беларускага лідэра яго калега і сябра Шаўкат Мірзіёеў даслаў найлепшае насеньне ўзбэцкіх дынь».
  3. «Таксама ўважліва, хоць і дыстанцыйна, назірае прэзыдэнт за садам сяброўства Беларусі і Таджыкістану».
  4. «У апошнія дні на прэзыдэнцкіх палях пачалася ўборка бульбы розных сартоў. Як толькі дазваляе надворʼе і насычаны графік, кіраўнік дзяржавы асабіста ў полі. Разам зь ім і ўсе тыя, каго больш звыкла на працягу тыдня бачыць у дзелавых гарнітурах, хто ў штодзённым рэжыме працуе разам з прэзыдэнтам. Улічваючы абʼёмы, прыходзяць на дапамогу і спэцыялісты».
  5. «Такім чынам, прэзыдэнцкія палі ня першы год ужо служаць яшчэ адной экспэрымэнтальнай пляцоўкай для айчынных сэлекцыянэраў, даючы магчымасьць ня толькі прэзыдэнту займацца любімай для яго справай, але і прыносяць безумоўныя бонусы для галіны ў цэлым».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG