Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За партрэт Пуціна на могілках у Расеі завялі крымінальную справу


Фота Дзьмітрыя Мядзьведзева, Уладзіміра Пуціна і Дзьмітрыя Пяскова на могілках у Санкт-Пецярбургу
Фота Дзьмітрыя Мядзьведзева, Уладзіміра Пуціна і Дзьмітрыя Пяскова на могілках у Санкт-Пецярбургу

На крыжах Смаленскіх лютэранскіх могілак у расейскім Санкт-Пецярбургу 19 верасьня зьявіліся партрэты шэрагу палітычных дзеячоў з чорнымі жалобнымі стужкамі. Выявы правіселі дзьве гадзіны, паведамляе «Настоящее время».

Праз два дні пасьля акцыі паліцыя затрымала траіх падазраваных, актывістаў суполкі «Агит Россия». Усе трое сьцьвярджаюць, што маюць алібі і зьвесткі пра тэлефанаваньні, якія сьведчаць, што яны не набліжаліся да могілак. Адвакат аднаго з затрыманых адзначыў, што ягонага падабароннага пакінулі амаль на цэлы дзень бязь ежы і вады.

Дваіх затрыманых вызвалілі і пакінулі ў статусе сьведкак, адзін — Павал Іванкін — застаецца ў ізалятары ў статусе падазраванага. Раённы суд тым часам распачаў крымінальную справу за «зьдзек зь целаў памерлых і месцаў іх пахаваньня групай асобаў з папярэдняй змовай». За гэта можа пагражаць да 5 гадоў пазбаўленьня волі.

У Расеі з пачатку 2019 году ўжо двойчы ставілі «магілы Пуціна»: у сакавіку ў Наберажных Чалнах і ў красавіку ў Санкт-Пецярбургу. Цяпер на крыжах зьявіліся фота Ўладзіміра Пуціна, прэм’ер-міністра Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева, прэс-сакратара Пуціна Дзьмітрыя Пяскова, міністра ўнутраных справаў Расеі Сяргея Шайгу, мэра Масквы і губэрнатара Санкт-Пецярбургу, а таксама іншых палітычных дзеячоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG