Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі трактарны завод купляе 12 000 кубікаў Рубіка. Мы даведаліся, навошта


Ілюстрацыйнае фота

Менскі трактарны завод праводзіць тэндэр на закуп 12 000 кубікаў Рубіка на суму 255 000 рублёў, піша Telegram-канал Nexta. Супрацоўнік МТЗ пацьвердзіў Свабодзе закуп цацак і патлумачыў, навошта іх набываюць.

Як сказаў Свабодзе адказны за закуп кубікаў Рубіка супрацоўнік, МТЗ насамрэч іх набывае, гэта не памылка.

«Яны прызначаныя для падарункаў на Новы год, — сказалі на МТЗ. — Для дзяцей супрацоўнікаў прадпрыемства».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG