Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нэтаньягу ня ўдасца стварыць кааліцыю большасьці ў ізраільскім парлямэнце, – экзыт-полы


Бюньямін Нэтаньягу і Бэні Ганц
Бюньямін Нэтаньягу і Бэні Ганц

Мяркуючы па выніках экзыт-полаў, праведзеных на выбарчых участках у Ізраілі, ніводная з асноўных палітычных сілаў не змагла атрымаць перамогі на парлямэнцкіх выбарах.

Дзейнаму прэм'ер-міністру Бэньяміну Нэтаньягу і яго партыі «Лікуд» ня ўдасца сабраць кааліцыю ў ізраільскім Кнэсэце: для гэтага неабходна атрымаць як мінімум 61 месца ў парлямэнце, у якім засядаюць 120 дэпутатаў.

Зрэшты, нельга казаць і пра перамогу галоўнага суперніка Нэтаньягу – адстаўнога камандуючага арміяй Ізраіля Бэні Ганца, які ўзначальвае левацэнтрысцкі блёк «Кахоль-Лаван».

Экзыт-полы на выбарчых участках правялі адразу тры вядучыя ізраільскія тэлеканалы. Паводле аднаго з апытаньняў, «Лікуд» і «Кахоль-Лаван» набралі аднолькавую колькасьць галасоў і атрымалі па 32 мандаты. Яшчэ адзін экзыт-пол паказвае, што ў «Кахоль-Лавана» будзе 34 месцы ў парлямэнце, а ў «Лікуда» – 33. Згодна з вынікамі трэцяга апытаньня, блёк Бэні Ганца атрымаў 33 мандаты, а партыя Нэтаньягу – 31.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG