Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэх прыкаваў сябе да статуі маршала Конева ў Празе


У Празе ў панядзелак увечары мужчына, які прыехаў з паўночнай Чэхіі, прыкаваў сябе да статуі маршала Конева. Марцін Шульц паведаміў выданьню iDNES.cz, што сытуацыя з помнікам закранае ягоныя асабістыя пачуцьці. Па словах Шульца, ягоны дзед ваяваў на франтах Другой сусьветнай вайны.

— Асоба маршала Івана Конева можа выклікаць супярэчлівыя меркаваньні, але савецкія салдаты дапамаглі вызваліць многіх людзей ад фашызму. І яны нярэдка плацілі за гэта сваімі жыцьцямі. Я ня згодны з намерамі ўладаў прыбраць статую Конева з плошчы.

Шульц падкрэсьліў, што ён ня мае прарасейскіх настрояў — гэтаксама як і не настроены супраць расейцаў.

— Чаму я павінен быць настроены супраць Расеі? У мяне няма і прычын быць настроеным за ці супраць амэрыканцаў.

Паліцыя назірала за сытуацыяй і ня ўмешвалася, бо, паводле паліцыянтаў, мужчына не парушаў грамадзкага парадку. Празь дзьве гадзіны Шульц спыніў пратэст, патлумачыўшы, што ў аўторак яму трэба на працу.

Рада дэпутатаў праскага муніцыпальнага раёну Прага-6 у мінулы чацьвер прыняла рашэньне перамясьціць помнік савецкаму маршалу Івану Коневу на іншае месца — хутчэй за ўсё, у музэй. На плошчы Інтэрбрыгад павінен зьявіцца, паводле задумы адміністрацыі Прагі-6, новы помнік вызваліцелям Прагі ад нацызму. Дакладная дата пераносу ня вызначана.

Помнік прапаноўвалі перанесьці на тэрыторыю расейскай амбасады і нават пераправіць у Маскву, але Расея не пагадзілася. У Чэхіі для адных маршал Конеў — палкаводзец-вызваліцель, для іншых — сымбаль камуністычнай дыктатуры. Конеў удзельнічаў у здушэньні Вугорскага паўстаньня і будаўніцтве Бэрлінскага муру.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG