Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Празе прыбяруць з вачэй помнік савецкаму маршалу. ВІДЭА


Помнік маршалу Коневу ў Празе
Помнік маршалу Коневу ў Празе

Мясцовыя ўлады пайшлі на гэта, каб пакласьці канец вандалізму і суняць канфлікт сярод мясцовых жыхароў, для многіх зь якіх маршал Конеў — ня толькі вызваліцель Прагі ў 1945, але і сымбаль камуністычнай дыктатуры. Супраць пераносу помніка былі і Расея, і прэыздэнт Чэхіі.

Помнік савецкаму маршалу Івану Коневу ў Празе ўжо шмат гадоў невядомыя пэцкаюць фарбай і распісваюць графіці. Праскія ўлады стаміліся штогод адчышчаць яго і закрылі брэзэнтам. Пасьля пратэсту прарасейскіх сіл брэзэнт зьнялі, але што рабіць з помнікам, які выклікае незадаволенасьць большасьці мясцовых жыхароў, так і ня вырашылі.

Помнік прапаноўвалі перанесьці на тэрыторыю расейскай амбасады і нават пераправіць у Маскву, але Расея не пагадзілася. У Чэхіі для адных маршал Конеў — палкаводзец-вызваліцель, для іншых — сымбаль камуністычнай дыктатуры. Конеў удзельнічаў у здушэньні Вугорскага паўстаньня і будаўніцтве Бэрлінскага муру.

Канфлікт вакол помніка — адлюстроўвае палітычную спрэчку, якая ідзе ў чэскім грамадзтве аб адносінах з Расеяй Пуціна.

— Людзей за мяжой можа зьбянтэжыць тое, што наш прэзыдэнт дэманструе свае прапуцінскія погляды і праводзіць зьнешнюю палітыку, якая супярэчыць агульнаму палітычнаму і сацыяльнаму настрою ў краіне, — кажа чэскі гісторык Ондржэй Матэйка.

12 верасьня ўлады раёну «Прага-6», на тэрыторыі якога стаіць статуя, вырашылі перанесьці яе ў іншае, «больш дастойнае» месца, і абвясьціць конкурс на стварэньне новага помніка героям, прысьвечанага вызваленьню Чэхаславаччыны ў 1945 годзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG