Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне выявілі падпольны цэх нібыта «беларускага» масла


Ілюстрацыйнае фота

У Нежыне Чарнігаўскай вобласьці праваахоўныя органы расьсьледуюць крымінальную справу аб вытворчасьці «небясьпечнай прадукцыі, вырабленай у вялікіх аб’ёмах пад гандлёвымі маркамі беларускіх вытворцаў без адпаведных дазволаў і сэртыфікацыі».

У падвальным памяшканьні, дзе разьмяшчаўся вытворчы цэх, выраблялі і расфасоўвалі масла пад брэндамі «Мілкавіта», «Менскае», «Менскае беларускае», «Сялянскае беларускае». На этыкетках адзначалася, што прадукцыя выраблена ў Мазыры, Гомлі, Валожыне і Рэчыцы. Але па ўказаных адрасах у гэтых беларускіх гарадах знаходзяцца або жылыя будынкі, або наагул такіх вуліц няма.

Сьледчыя ў якасьці рэчавых доказаў канфіскавалі каля 2 тонаў прадукцыі. Пазьней экспэртыза паказала, што масла выраблялася з парушэньнем харчовых стандартаў і з рэчываў, толькі падобных на масла. Цяпер суд дазволіў сьледзтву зьнішчыць гэтую прадукцыю.

Год таму ў Нежынскім раёне Чарнігаўскай вобласьці праваахоўныя органы спынілі незаконнае выкарыстаньне гандлёвай маркі менскай кандытарскай фабрыкі «Камунарка».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG