Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША анансавалі новую ініцыятыву ў супрацьдзеяньні ўплыву Крамля

Брок Бірман
Брок Бірман

Прадстаўнік Агенцтва міжнароднага разьвіцьця ЗША (USAID) распавёў у чацьвер пра новую праграму, якая мае на мэце дапамагчы дэмакратычным інстытутам абараніцца ад умяшаньня Крамля.

Праграма называецца «Барацьба са зламысным уплывам Крамля» і мае дапамагчы такім краінам, як Грузія, Украіна і Малдова, абараніць свае выбары, процідзейнічаць прапагандзе і пазьбягаць энэргетычнай залежнасьці ад Расеі.

Ініцыятыва была ўпершыню анансаваная ў Парыжы ў ліпені гэтага году. У чацьвер памочнік адміністратара USAID Брок Бірман расказаў аб праграме дыпляматам у Варшаве, запэўніўшы іх, што Вашынгтон па-ранейшаму падтрымлівае дэмакратыю ва ўсім рэгіёне, які тры дзесяцігодзьдзі таму выйшаў з-пад кантролю Масквы.

Паводле Бірмана, Крэмль прымяняе «агрэсію мяккай сілы», умешваючыся ў выбары ва ўсім рэгіёне, ведучы інфармацыйную вайну і спрыяючы распаўсюджваньню карупцыі.

Па словах Бірмана, праграма прадугледжвае падтрымку незалежнай журналістыкі і праверкі фактаў у Малдове і на Балканах, а таксама дапамогу ў дывэрсыфікацыі энэргарэсурсаў, каб расейская энэргетыка не заставалася інструмэнтам палітычнага ціску.

Ён некалькі разоў падкрэсьліў, што ініцыятыва накіравана супраць Крамля, але не супраць расейскіх грамадзян.

XS
SM
MD
LG