Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каб далучыць Расейскі экзархат у Эўропе да РПЦ на сходзе ў Парыжы не хапіла галасоў


Сьвята-Троіцкі сабор на набярэжнай Бранлі ў Парыжы, сакавік 2016
Сьвята-Троіцкі сабор на набярэжнай Бранлі ў Парыжы, сакавік 2016

Расейская праваслаўная царква заявіла, што не пакіне абмеркаваньня пэрспэктываў Расейскага экзархату ў Эўропе, які ў суботу на агульным сходзе ня змог сабраць неабходнай колькасьці галасоў для ўзьяднаньня з РПЦ.

«Пры тым, што мы бачым, што колькасная большасьць прагаласавала за пераход у Маскоўскі патрыярхат, статут архіепіскапіі прадугледжвае прыняцьце агульнага станоўчага рашэньня пры дзьвюх трацінах галасоў за пераход, але гэтага не адбылося », - заявіла журналістам у суботу ўвечары крыніца ў Маскоўскай патрыярхіі.

«Вынікі галасаваньня прадугледжваюць правядзеньне далейшых кансультацыяў», — дадала крыніца.

У суботу ў Парыжы адбылася Генэральная асамблея Расейскага экзархату ў Заходняй Эўропе, адзіным пытаньнем парадку якой было прыняцьце рашэньня аб магчымасьці ўзьяднаньня з Маскоўскім патрыярхатам, часткай якога гэты экзархат да рэвалюцыйных падзеяў у Расеі, распачатых бальшавіцкім пераваротам 1917 году.

У канцы лістапада мінулага году Канстантынопаль прыняў рашэньне аб роспуску Расейскага экзархату і прапанаваў яго духавенству і вернікам перайсьці ў падпарадкаваньне мясцовых грэцкіх архірэяў. З гэтым рашэньнем архіепіскапія не пагадзілася і пачала абмяркоўваць варыянты сваёй будучыні.

Месяц таму Маскоўскі патрыярхат афіцыйна прапанаваў Расейскаму экзархату ў Эўропе далучыцца да РПЦ, захаваўшы свой статут і традыцыі. Аднак Канстантынопаль у канцы жніўня выключыў са сваіх шэрагаў кіраўніка экзархату архіяпіскапа Іяана, пасьля чаго пытаньне пра сваю будучыню ў складзе Канстантынопалю экзархат палічыў закрытым.

Архіепіскапія мае 65 парафій, 11 дзейных цэркваў, два манастыры і сем скітоў у Францыі, Бэльгіі, Нідэрляндах, Вялікабрытаніі, Нямеччыне, Нарвэгіі, Швэцыі, Даніі, Італіі і Гішпаніі, а яе клір налічвае больш за 100 сьвятароў і 30 дыяканаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG