Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія паліцыянты пакінулі ў адчыненай кватэры двухгадовую дзяўчынку, затрымаўшы бацьку-журналіста


Ілья Азар падчас мітынгу ў падтрымку расейскага журналіста Івана Галунова

Упаўнаважаны па правах дзіцяці Масквы Яўгені Бунімовіч зьвярнуўся ў пракуратуру з просьбай праверыць дзеяньні паліцыянтаў, якія затрымалі муніцыпальнага дэпутата і журналіста Ілью Азара.

Паліцыянты прыйшлі ў кватэру да Азара ноччу 2 верасьня і адвезьлі бацьку ў аддзяленьне, пакінуўшы ў адкрытай кватэры яго сьпячую двухгадовую дачку. Гэта было зроблена нягледзячы на тое, што Азар неаднаразова прасіў адкласьці візыт у аддзяленьне на раніцу, а таксама прапаноўваў паліцыі пачакаць маці дзіцяці або зьвязацца з працаўнікамі сацыяльнай абароны.

«Яны маглі пачакаць маму альбо зьвязацца з сацабаронай. Яны ня зьвязваліся. Я тэлефанаваў — ні сацабарона, ні органы апекі нічога ня ведалі, — сказаў Бунімовіч „Інтэрфаксу“. — Калі гэта пацьвердзіцца, то трэба прыняць адпаведныя меры».

Маці дзіцяці, якая прыехала дахаты адразу пасьля званка журналіста, выявіла, паводле яе словаў, «адчыненыя дзьверы ў кватэру» і сьпячую дачку:

У паліцыі на Азара склалі пратакол аб паўторным парушэньні правілаў правядзеньня мітынгаў з прычыны ўдзелу ў акцыі апазыцыі 31 жніўня ў Маскве, але праз некалькі гадзін яго адпусьцілі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG