Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі нападнік забіў 8 школьнікаў


Паліцыя каля дзіцячага садку ў правінцыі Сычуань, дзе адбыўся напад на дзяцей у кастрычніку 2018 году
Паліцыя каля дзіцячага садку ў правінцыі Сычуань, дзе адбыўся напад на дзяцей у кастрычніку 2018 году

Восем дзяцей загінулі падчас нападу на школу на ўсходзе Кітаю ў першы дзень заняткаў.

Як паведамляе CNN са спасылкай на мясцовыя ўлады, 40-гадовы мужчына 2 верасьня напаў на школьнікаў, якія ішлі на заняткі ў горадзе Эньшы ў правінцыі Хубэй.

Нападніка затрымалі.

Восем дзяцей загінулі, двое параненыя. Падрабязнасьці нападу і ўзрост дзяцей не паведамляюцца. Аднак вядома, што гаворка пра пачатковую школу — у Кітаі дзеці вучацца ў ёй ад 6 да 13 гадоў.

Мясцовая паліцыя разьмясьціла на кітайскай сацыяльнай сетцы Weibo паведамленьне пра напад. Аднак пазьней яго выдалілі без тлумачэньняў.

Напады на дзяцей у Кітаі адбываюцца ня першы раз. Летась у кастрычніку 39-гадовая жанчына парэзала кухонным нажом 14 дзяцей ў дзіцячым садку ў горадзе Чунцын у правінцыі Сычуань. У красавіку 2018 году дзевяць вучняў загінулі, калі мужчына напаў на іх з нажом у правінцыі Шэньсі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG