Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Высланага зь Менску ўдзельніка акцыі пратэсту 27 ліпеня затрымалі ў Маскве


Акцыя пратэсту ў Маскве 27 ліпеня

У Маскве ў ноч на 2 верасьня паліцыя затрымала ўдзельніка акцыі 27 ліпеня ў расейскай сталіцы Мікіту Чырцова. Раней яго абвясьцілі ў вышук у справе аб масавых беспарадках і 30 жніўня выслалі зь Беларусі.

Як паведамляе праваабарончы партал «ОВД-Инфо», Чырцова ўжо даставілі ў аддзяленьне паліцыі. Паводле крыніцы ТАСС у праваахоўных органах, яму ўжо прад’явілі абвінавачаньне ў нападзе на паліцыянта.

28 жніўня Мікіту Чырцова затрымалі ў Менску і перадалі міграцыйным службам Беларусі для высылкі ў Расею. Паводле дадзеных СМІ, расейскія ўлады абвясьцілі яго ў вышук у сувязі са справай аб масавых беспарадках у Маскве ў канцы ліпеня. Раней Чырцова ўжо аштрафавалі ў адміністрацыйнай справе за ўдзел у мітынгу.

27 ліпеня ў Маскве прайшлі акцыі ў падтрымку незалежных кандыдатаў на выбарах у Маскоўскую гарадзкую думу. Пратэсты разагналі супрацоўнікі паліцыі і Расгвардыі. Затрымалі амаль 1400 чалавек.

Пасьля акцыі Сьледчы камітэт Расеі распачаў крымінальную справу аб масавых беспарадках у Маскве. Арыштаваныя 15 чалавек. Ім пагражае ад 3 да 8 гадоў пазбаўленьня волі. Праваабаронцы адзначаюць, што нічога з таго, што можна кваліфікаваць як «масавыя беспарадкі», у Маскве не адбывалася.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG