Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп скасаваў візыт у Польшчу праз ураган, што набліжаецца да ЗША


Дональд Трамп, архіўнае фота

У Варшаву на цырымонію 1 верасьня, у гадавіну пачатку Другой усясьветнай вайны, ад Злучаных Штатаў паедзе віцэ-прэзыдэнт Майк Пэнс, піша «Голас Амэрыкі». Плянавалася, што паедзе прэзыдэнт Дональд Трамп, але ён 29 верасьня нечакана скасаваў візыт.

Трамп патлумачыў гэта набліжэньнем да штату Флорыда ўрагану «Дарыян» — паводле яго, у гэты момант ён уважае за лепшае застацца ў ЗША і каардынаваць дзеяньні фэдэральных уладаў у барацьбе са стыхіяй.

«Я толькі што размаўляў з польскім прэзыдэнтам Дудам і выказаў найлепшыя пажаданьні ад сваёй асобы і ад амэрыканскага народу, — дадаў Трамп. — Наш прыярытэт — бясьпека людзей, якія знаходзяцца на шляху ўрагану, і я ў бліжэйшы час пазначу тэрміны сваёй паездкі ў Польшчу».

Польскі бок пацьвердзіў, што перамовы Анджэя Дуды і Трампа прайшлі і што прэзыдэнты абмеркавалі магчымасьць пераносу візыту Трампа ў Польшчу на бліжэйшыя месяцы.

На той момант ужо было вядома, што да пятніцы «Дарыян» разрасьцецца да «магутнага ўрагану» і на выходных застанецца «надзвычай небясьпечным ураганам», а калі дасягне Флорыды ў нядзелю ці панядзелак, можа набыць чацьвёртую, перадапошнюю найвышэйшую катэгорыю небясьпекі.

Губэрнатар штату заклікаў жыхароў сур’ёзна рыхтавацца, ужо абвясьціў надзвычайнае становішча ў пэўных акругах. Трамп жа казаў, што ў штат ужо вязуць харч і ваду.

«Падобна, гэта будзе абсалютны монстар», — сказаў Трамп у відэароліку, апублікаваным у Twitter. — Ужо амаль дакладна вядома, што ён ударыць у самы цэнтар, а гэта нядобра. Мяркуючы з усяго, вятры ўзмацняюцца зь велізарнай хуткасьцю. Падобна, што вятры будуць неверагодна моцнымі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG