Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Італіі дамовіліся аб новай кіроўнай кааліцыі без «прыхільніка Пуціна» Сальвіні


Прэм’ер-міністар Італіі Джузэпэ Контэ (справа) і віцэ-прэм’ер і міністар унутраных справаў Матэа Сальвіні ў сэнаце Італіі 20 жніўня 2019 году
Прэм’ер-міністар Італіі Джузэпэ Контэ (справа) і віцэ-прэм’ер і міністар унутраных справаў Матэа Сальвіні ў сэнаце Італіі 20 жніўня 2019 году

У Італіі папулісцкі «Рух пяці зорак» і левацэнтрысцкая Дэмакратычная партыя заявілі, што прыйшлі да пагадненьня аб стварэньні кааліцыйнага ўраду, паведамляе Reuters.

Партыі дамовіліся, што на пасадзе прэм’ер-міністра застанецца Джузэпэ Контэ.

Прэзыдэнт Італіі Сэрджа Матарэля сустрэнецца з Контэ 29 жніўня, каб даручыць яму сфармаваць урад на аснове новай парлямэнцкай большасьці. Ён мае кіраваць да наступных выбараў, прызначаных на 2023 год.

Калі б «Рух пяці зорак» і Дэмакратычная партыя не прыйшлі да згоды, быў бы роспуск парлямэнту і датэрміновыя выбары.

  • У папярэдні кааліцыйны ўрад Італіі ўваходзілі «Рух пяці зорак» і правая партыя «Ліга».
  • 20 жніўня прэм’ер-міністар Італіі Джузэпэ Контэ, які ўзначальваў урад з 1 ліпеня 2018 году, падаў у адстаўку, патлумачыўшы сваё рашэньне расколам між партыямі. У прамове перад сэнатам Контэ раскрытыкаваў віцэ-прэм’ера і лідэра «Лігі» Матэа Сальвіні за тое, што той нібыта справакаваў ўрадавы крызіс.
  • 8 жніўня Сальвіні заявіў пра выхад сваёй партыі «Ліга» з ураду і пра неабходнасьць датэрміновых парлямэнцкіх выбараў. Прычынай канфлікту стала галасаваньне «Лігі» разам з апазыцыяй за будаўніцтва хуткаснай чыгункі ў Францыю — насуперак пазыцыі «Руху пяці зорак». Палітык спадзяваўся на датэрміновыя выбары, на якіх меў шанец заваяваць абсалютную большасьць у парлямэнце і стаць прэм’ер-міністрам.
  • Сальвіні на пасадзе міністра ўнутраных справаў праводзіць жорсткую палітыку ў дачыненьні да мігрантаў. Італія не пускае ў свае парты караблі, якія ратуюць ў моры нелегальных мігрантаў. Сальвіні таксама вядомы сваёй станоўчай ацэнкай расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна і палітыкі Крамля.
  • У ліпені пракуратура Італіі пасьля публікацыяў СМІ адкрыла расьсьледаваньне факту перамоваў эмісара Сальвіні і расейскіх прадстаўнікоў у Маскве. На іх, як цьвердзяць, ішлося аб прыхаваным фінансаваньні партыі «Ліга» расейскімі структурамі. Сальвіні абвінавачваньні адпрэчвае.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG