Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіроўца


Эдвард Мунк «У тавэрне» (1890)

Вучэбная цырульня, студэнты на практыцы.

Стрыгчыся тут танна і якасна, бо настаўнікі кантралююць працэс.

Заходзіць мужчына, п’яны, ледзь стаіць на нагах, просіць яго падстрыгчы.

Я адмаўляю. Па правілах бытавога абслугоўваньня гэта забаронена.

Мужчына сварыцца… Ён кіроўца аўтобуса, можа напіцца толькі раніцай, бо наступнай раніцай за стырно.

П’яны кіроўца беспасьпяхова прыходзіў тройчы…

Сёньня ён цьвярозы.

Я аддаў яго практыканту: памылі галаву, апранулі ў пэньюар, пачалі стрыгчы…

Праз хвіліну мужчына дастаў з-пад пэньюара бутэльку гарэлкі і выпіў нагбом.

«Узялі стрыгчы, стрыжыце, я ўжо сяджу і нікуды не пайду!» — прамовіў ён, седзячы з астрыжанай левай скроньню, і на вачах пачаў п’янець.

Сяргей Календа

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

«100 словаў» — літаратурны праект, у якім удзельнічаюць чытачы сайту Свабоды. Меркаваньні, выказаныя ў гэтай рубрыцы, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG