Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ялінкі


Іван Шышкін «Карабельны гай» (1898)

Напачатку красавіка ў нас за дамамі праз дарогу сярод немаладых каштанаў, ліп і бяроз камунальнікі насадзілі ялінак. Штук сто. Тыдні два, праходзячы каля маладых дрэўцаў, радаваўся, думаючы, што зь цягам часу, будзе ў нас паблізу яловы лес. А ўжо напачатку траўня ўбачыў, што ўсе ялінкі пасохлі. Дажджоў не было і ніхто іх ні разу не паліваў. І для чаго было садзіць? Для статыстыкі, што пасадзілі?

Віктар Шніп

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

«100 словаў» — літаратурны праект, у якім удзельнічаюць чытачы сайту Свабоды. Меркаваньні, выказаныя ў гэтай рубрыцы, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG