Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 80-годзьдзе пачатку Другой усясьветнай вайны


Нямецкія танкі перасякаюць раку на тэрыторыі Польшчы, 6 верасьня 1939 году
Нямецкія танкі перасякаюць раку на тэрыторыі Польшчы, 6 верасьня 1939 году

Падзеі 1 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

1 верасьня 1939 году нацысцкая Нямеччына напала на Польшчу, пачалася Другая ўсясьветная вайна.

Вайскоўцы Нямеччыны і СССР падчас супольнага вайсковага параду ў Берасьці з нагоды падзелу зямель Польшчы і Беларусі, 22 верасьня 1939 году
Вайскоўцы Нямеччыны і СССР падчас супольнага вайсковага параду ў Берасьці з нагоды падзелу зямель Польшчы і Беларусі, 22 верасьня 1939 году

Таксама ў гэты дзень

1435 — у бітве пад Вількамірам літоўска-польскія войскі перамаглі армію Сьвідрыгайлы і нанятых ім крыжакоў.

1827 — у Расейскай імпэрыі забаранілі прымаць сялянаў у вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы.

1906 — у Вільні выйшла пеpшая легальная белаpyская газэта «Hаша доля», у газэце ў гэты дзень вершам «Наш родны край» адбыўся літаратурны дэбют Якуба Коласа.

1990 — набыў моц Закон аб мовах Рэспублікі Беларусь.

У гэты дзень нарадзіліся

1835 — Юзаф Каліноўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-1864 на тэрыторыі Літвы і Беларусі.

1853 — Міхал Федароўскі, фальклярыст, этнограф, археоляг, калекцыянэр.

1913 — Масей Сяднёў, беларускі празаік і паэт, дырэктар беларускай службы Радыё Свабода ў 1968-1983 гадах.

1928 — Расьціслаў Лапіцкі, арганізатар і кіраўнік антыкамуністычнага кансьпірацыйнага руху на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне ў 1948–1950.

У памяці

1715 — Люі XIV, кароль Францыі.

1939 — Язэп Горыд, беларускі мастак.

2000 — памёр Яўген Шмыгалёў. Разам зь Зянонам Пазьняком ён апублікаваў ў 1988 годзе артыкул «Курапаты — дарога сьмерці».

2018 — памёр Юрый Бадзё, украінскі літаратуразнаўца, публіцыст, палітычны дзеяч, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху ва Ўкраіне з пачатку 1960-х гадоў, былы палітвязень.

Юрый Бадзё
Юрый Бадзё
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG