Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады вызначылі максымальную колькасьць наведнікаў Бярэзінскага запаведніку і Белавескай пушчы


Зубры ў Белавескай пушчы. Фота: Аляксандар Пекач

Пастанова Міністэрства прыроды, што набудзе моц 1 верасьня, абмяжоўвае максымальную нагрузку на прыродныя тэрыторыі пад асаблівай аховай, піша Pravo.by. Поўны тэкст пастановы яшчэ не апублікаваны, але некаторыя лічбы ўжо вядомыя.

У рэкрэацыйнай зоне Белавескай пушчы можа быць адначасова 6270 чалавек. Для параўнаньня, папуляцыя зуброў там (не ў рэкрэацыйнай, а ў запаведнай зоне) налічвае каля 567 жывёлаў — выходзіць па 11 чалавек на зубра.

У Бярэзінскім біясфэрным запаведніку могуць быць адначасова 227 чалавек (28 на «Лясной экалягічнай сьцяжыне», 111 на маршруце «Каменная пліта» і 88 на «Жывёльных сьцяжынах»).

Таксама агучаныя нормы па дапушчальнай «трансфармацыі ляндшафтаў».

Напрыклад, у рэкрэацыйнай зоне Белавескай пушчы плошчай у 8007,6 га можна ладзіць «поўную трансфармацыю ляндшафтаў» на плошчы ў 640 га (гэта каля 900 футбольных палёў або 8% той зоны) і «значную трансфармацыю ляндшафтаў» яшчэ 576 га (каля 800 футбольных палёў і 7,2% зоны). Агульная плошча нацыянальнага парку «Белавеская пушча» — 150 069 га.

Сьпіс прыродных тэрыторыяў пад асаблівай аховай, якіх будуць тычыцца падобныя абмежаваньні, такі:

  • Бярэзінскі біясфэрны запаведнік;
  • нацыянальныя паркі «Белавеская пушча»,
  • «Браслаўскія азёры»,
  • «Нарачанскі»,
  • «Прыпяцкі»;
  • рэспубліканскія біялягічныя заказьнікі «Лунінскі»,
  • «Спораўскі»,
  • «Днепра-Сажоўскі»;
  • рэспубліканскія ляндшафтныя заказьнікі «Званец»,
  • «Прыбускае Палесьсе»,
  • «Альманскія балоты»,
  • «Сярэдняя Прыпяць»,
  • «Выганашчанскае»,
  • «Ельня»,
  • «Казьянскі»,
  • «Чырвоны Бор»,
  • «Асьвейскі»,
  • «Сіньша»,
  • «Смык»,
  • «Выдрыца»,
  • «Котра»,
  • «Ліпічанская пушча»,
  • «Азёры»,
  • «Сарачанскія азёры»,
  • «Сьвіцязянскі»,
  • «Сялява»,
  • «Налібацкі»;
  • рэспубліканскія гідралагічныя заказьнікі «Карыценскі Мох»,
  • «Доўгі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG