Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп паабяцаў Брытаніі вялікае гандлёвае пагадненьне пасьля Brexit


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паабяцаў прэм’ер-міністру Вялікай Брытаніі Борысу Джонсану заключыць з Брытаніяй вялікае гандлёвае пагадненьне пасьля Brexit, паведамляе Reuters.

Перад двухбаковай сустрэчай з брытанскім прэмʼерам у рамках саміту «Вялікай сямёркі» ў Францыі, Дональд Трамп заявіў, што падтрымлівае намер Вялікай Брытаніі выйсьці з Эўразьвязу і што сяброўства ў ЭЗ стала перашкодай для намаганьняў па ўсталяваньні больш шчыльных гандлёвых сувязяў паміж ЗША і Вялікай Брытаніяй.

«Мы маем намер заключыць вельмі значнае гандлёвае пагадненьне — большае, чым мы калі-небудзь мелі зь Вялікай Брытаніяй. Неўзабаве для гэтага ня будзе ніякіх перашкодаў, ня будзе якару вакол шчыкалаткі, бо гэта тое, што яна да гэтага мелі. У нас будуць добрыя гандлёвыя перамовы і гаворка пойдзе пра вялікія лічбы», — заявіў Трамп.

Кіраўнік брытанскага ўраду Борыс Джонсан заявіў, што што гандлёвыя перамовы са Злучанымі Штатамі будуць складанымі, але ў брытанскіх прадпрыемстваў на рынку ЗША ёсьць вялізныя магчымасьці.

Вялікая Брытанія павінна была пакінуць Эўразьвяз яшчэ 29 сакавіка, аднак парлямэнт адхіліў усе прапановы ўраду экс-прем’ера Тэрэзы Мэй. 10 красавіка Мэй і лідэры Эўразьвязу на экстраным саміце ў Брусэлі дамовіліся аб працягу тэрміну Brexit да 31 кастрычніка.

24 ліпеня прэм’ер-міністрам Вялікай Брытаніі стаў Борыс Джонсан. Ён заяўляў, што Брытанія пакіне Эўразьвяз да 31 кастрычніка, нават калі давядзецца зрабіць гэта без пагадненьня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG