Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Слоніме паставілі помнік Льву Сапегу

абноўлена

Фота: «Газета Слонімская»
Фота: «Газета Слонімская»

У Слоніме на Горадзеншчыне 22 жніўня ўсталявалі помнік Льву Сапегу, піша «Газета Слонімская».

Леў Сапега — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, удзельнічаў у падрыхтоўцы і выданьні Трэцяга Статуту ВКЛ 1588 году.
Леў Сапега
Леў Сапега
У 1586 годзе Сапега атрымаў у кіраваньне Слонім. Па яго просьбе ў 1591 годзе гораду надалі магдэбурскае права і падаравалі герб, на якім намаляваны леў, які трымае залатую стралу. За час кіраваньня Сапегі Слонім стаў разьвітым цэнтрам рамёстваў і гандлю.

Адкрыцьцё помніка заплянавалі на Дзень беларускай пісьменнасьці, які пройдзе ў Слоніме 1 верасьня.

Помнік Льву Сапегу ў Слоніме. Фота: «Газета Слонімская»
Помнік Льву Сапегу ў Слоніме. Фота: «Газета Слонімская»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG