Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анісім ня будзе вылучацца ў Палату прадстаўнікоў ні ад якай партыі


Алена Анісім, архіўнае фота

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім сказала Свабодзе, што яна цалкам выключае магчымасьць балятавацца кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад любой партыі.

«На сёньняшні дзень я не зьяўляюся сябрам ніякай палітычнай партыі. І таму маю права і буду вылучацца толькі праз збор подпісаў. Я зноў пайду па сваёй цяперашняй Стаўпецкай выбарчай акрузе.

Касьцяк каманды, якая зьбірала подпісы выбарнікаў на маю карысьць у 2016 годзе, захаваўся. Яшчэ дададуцца 5–6 чалавек. Група будзе парадку 20 асобаў», — сказала Алена Анісім.

Каб зарэгістравацца кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, прэтэндэнт мусіць прадставіць ня менш як адну тысячаў подпісаў выбарнікаў, якія пражываюць на тэрыторыі дадзенай акругі.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 17 лістапада.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG