Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эратычнае


Жан Леон Жэром «Вялікая лазьня ў Бурсе, Турэччына» (1885)

У складзе дэлегацыі мы зь сяброўкай былі ў нямецкім горадзе-партнэры. Прадстаўніцы нямецкай жаночай арганізацыі падарылі квіткі ў лазьнева-аздараўленчы комплекс. Праўда, папярэдзілі, што ў саўнах падзелу на жаночае і мужчынскае аддзяленьні няма.

Цікаўнасьць і жаданьне якаснага адпачынку перамаглі страх хадзіць галяком пры мужчынах. Мы пераканалі сябе, што ніхто на нас не зважае. Але ў чарговай парылцы сяброўка прашаптала: «Не глядзяць! А той фрыц чаму акуляры ня зьняў, хоць аправа мэталічная?»

Перакладчыца, якая суправаджала нас, патлумачыла, што немкі, перш чым пайсьці ў парылку, загараюць галяком у салярыі. Мы ж вылучаліся калярытным загарам, акрамя тых месцаў, дзе былі купальнікі.

Ала Клемянок

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG