Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп адмяніў візыт у Данію праз адмову абмяркоўваць продаж Грэнляндыі


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп увечары 20 жніўня аб’явіў аб адтэрміноўцы свайго афіцыйнага візыту ў Данію праз адмову прэмʼер-міністаркі краіны абмяркоўваць пытаньне аб магчымай куплі Грэнляндыі Злучанымі Штатамі.

«Зыходзячы з камэнтароў прэмʼер-міністра Мэтэ Фрэдэрыксэн, яна не зацікаўленая ў абмеркаваньні набыцьця Грэнляндыі, я адкладаю нашу сустрэчу, якая паводле пляну павінна была адбыцца праз два тыдні, на іншы час», — напісаў Трамп у Твітэры.

У апошнія дні крыніцы ў Белым доме пацьвярджалі зацікаўленасьць Трампа ў набыцьці Злучанымі Штатамі найбуйнейшага ў сьвеце вострава, які належыць Даніі. Сам прэзыдэнт ЗША 18 жніўня публічна прызнаў гэта: «Мы добрыя саюзьнікі з Даніяй. Мы абараняем Данію, як мы абараняем значную частку сьвету, у выніку зьявілася гэтая канцэпцыя... Гэта цікава са стратэгічнага пункту гледжаньня ». У адказ прэмʼер-міністарка Даніі выказала надзею на тое, што прэзыдэнт жартуе, назваўшы гісторыю «абсурднай дыскусіяй».

У Грэнляндыі разьмешчаная самая паўночная вайскова-паветраная база ЗША. Востраў лічыцца стратэгічна важнай тэрыторыяй у гарантаваньні бясьпекі Паўночнай Амэрыкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG