Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп лічыць «дарэчным» вяртаньне Расеі ў «Вялікую сямёрку»


Сустрэча прэзыдэнтаў Расеі і ЗША Ўладзімера Пуціна і Дональда Трампа ў Японіі. 28 чэрвеня 2019 году.

На брыфінгу перад журналістамі прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што лічыць цалкам дарэчным вяртаньне Расеі ў G7, Вялікую сямёрку, групу прамыслова разьвітых краін.

У яе склад уваходзяць Вялікабрытанія, Нямеччына, Італія, Канада, ЗША, Францыя і Японія. Сяброўства Расеі ў групе было прыпыненае ў 2014 годзе з-за анэксіі ўкраінскага паўвострава Крым.

«Я думаю, што гэта павінна быць Вялікая васьмёрка, таму што многае з таго, што мы абмяркоўваем, мае дачыненьне да Расеі», — сказаў прэзыдэнт Трамп.

Гэта ня першы выпадак, калі Трамп выказаўся за вяртаньне Расеі ў гэтую нефармальную арганізацыю. Напрыклад, у чэрвені 2018 года Трамп прапанаваў Маскве прыняць удзел у маючым адбыцца саміце G7 ў Канадзе. Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў тады, што Расея сканцэнтраваная на іншых фарматах, аднак праз два дні прэзыдэнт Уладзімір Пуцін заявіў, што Расея будзе радая прыняць членаў групы ў Маскве. Прапанова Трампа было сустрэтая крытыкай з боку вядомых амэрыканскіх палітыкаў.

Расея далучылася да G7 ў 1997 годзе на запрашэньне прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана і прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Тоні Блэра нягледзячы на яе нязначны эканамічную і фінансавую вагу ў сьвеце. Удзел Расеі ў гэтай групе разглядаўся як сяброўскі жэст у дачыненьні да дэмакратычнай Расеі, прызнаньне яе значнага патэнцыялу і заахвочваньне да далейшага развіцця дэмакратычных інстытутаў і рынкавай эканомікі.

Прыпыненьне яе сяброўства ў G8 разам з увядзеньнем санкцый супраць Расеі было адным з першых дзеяньняў у адказ заходніх краін на анэксію Масквой Крыма.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG