Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі вайсковец і адплата за язык


Пётр Карагін «„Жах вайны. Дайшлі!” Атака рускай пяхоты на нямецкія акопы» (1918)

— Мы Беларусію далучым да Расеі!

Валера піў дзясяты дзень. Разам з калегамі прыгнаў з Екацярынбургу транспартны самалёт на рамонт у Менск.

Валеру варта было б за такія заявы выкінуць з бару. Але ўсе разумелі, што маёр вайсковай авіяцыі Расеі быў ужо ў той стадыі, калі ледзь варушыў мазгамі.

Валеру закарцела ў прыбіральню, а тая занятая. Валера пайшоў у суседні двор. І паліў сьцяну Камітэту дзяржаўнага кантролю. Выйшаў чалавек у пагонах: «Ты зараз замыеш за сабой, альбо я твае дакумэнты перашлю твайму камандаваньню». Валера паслухаў беларускага чалавека ў пагонах. І зацёр сьцяну — як кармічны акт адплаты за свой язык.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG