Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пілёты, якія пасадзілі самалёт на поле, атрымалі званьні Герояў Расеі і трапілі ва ўкраінскую базу «Міратворца»


Камандзір экіпажу Дамір Юсупаў.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прысвоіў званьні Герояў Расеі пілётам самалёта «Уральскіх авіяліній», які аварыйна сеў на кукурузнае поле. Бортправаднікі, якія забясьпечылі эвакуацыю пасажыраў, атрымаюць ордэна Мужнасьці. Пра гэта паведамляе агенцтва «Інтэрфакс».

Напярэдадні пасажырскі самалёт Airbus A321 «Уральскіх авіяліній», які накіроўваўся з Масквы ў Сімферопаль, зрабіў вымушаную пасадку бяз шасі і з выключанымі рухавікамі на поле ў Падмаскоўі. На борце знаходзіліся 233 чалавекі, у тым ліку сямёра члена экіпажу.

Прычынай аварыі, паводле папярэдніх дадзеных, стала пападаньне чарады птушак у абодва рухавікі.

  • Камандзіру экіпажу Даміру Юсупаву 41 год, ён працаваў чыноўнікам у Сызрані і скончыў лётную вучэльню толькі ў 35 гадоў. Яго налёт — 3000 гадзін, гэта ўсяго троху больш, чым патрабуецца для права быць першым пілётам. Ён прыняў рашэньне пра пасадку самалёта з выключанымі рухавікамі і бяз шасі на полі.
  • Другі пілёт Георгій Мурзін — адзін з самых маладых членаў экіпажу, яму 23 гады. Яго налёт — крыху больш за 600 гадзін, ён скончыў лётнае вучылішча толькі ў 2017 годзе.
  • Члены экіпажа самалёта і вядомыя пасажыры дададзеныя ва ўкраінскую базу «Міратворац» за намер ляцець у анэксаваны Расеяй Крым.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG