Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд пакінуў экс-прэзыдэнта Кіргізстану Атамбаева пад арыштам


Супрацоўнікі праваахоўных органаў Кіргізстану каля будынка Дзяржаўнага камітэту нацыянальнай бясьпекі, дзе праходзіла пасяджэньне па справе Атамбаева. Бішкек, 16 жніўня 2019 году.

Суд у Кіргізстане пакінуў пад арыштам былога прэзыдэнта краіны Алмазбека Атамбаева. Ён застанецца пад вартай да 26 жніўня. Абарона прасіла зьмяніць палітыку меру стрыманьня.

Судовае пасяджэньне прайшло ў закрытым рэжыме.

Былы прэзыдэнт Кіргізстану быў затрыманы на мінулым тыдні ў ходзе двухдзённай спэцапэрацыі. Яна скончылася штурмам рэзыдэнцыі палітыка. Паміж прыхільнікамі Атамбаева і сілавікамі адбыліся сутыкненьні: пацярпелі 170 чалавек, адзін спэцназавец загінуў.

Алмазбеку Атамбаеву раней выставілі абвінавачаньні ў карупцыі і незаконным вызваленьні крымінальнага аўтарытэту. Пазьней у тэкст абвінавачаньня дадалі арганізацыю масавых беспарадкаў, замах на забойства і захоп закладнікаў.

Цяпер Атамбаеў праходзіць абвінавачаным або падазраваным па 14 крымінальных справах. Сам ён называе перасьлед палітычным.

Чаму затрымалі былога прэзыдэнта Кіргізстану?

Трэцяга прэзыдэнта Кіргізстану Алмазьбека Атамбаева затрымалі 8 жніўня ў выніку 2-дзённай спэцапэрацыі. Прыхільнікі былога прэзыдэнта супраціўляліся спэцназаўцам. У выніку сутычак пацярпелі больш 80 чалавек, адзін з байцоў спэцназу загінуў.

  • У 2017 годзе пасьля сыходу Атамбаева ў адстаўку на некалькіх бліжэйшых паплечнікаў Атамбаева былі заведзены крымінальныя справы, у асноўным па абвінавачваньнях у карупцыі. Атамбаеў пасьля гэтага адкрыта перайшоў у апазыцыю да цяперашняй улады.
  • У чэрвені 2019 году Атамбаева пазбавілі недатыкальнасьці і статусу экс-прэзыдэнта. Генпракуратура падазрае яго ў карупцыі і ўжо тройчы выклікала былога прэзыдэнта на допыт у якасьці сьведкі. Але Атамбаеў на допыты не зьяўляўся, лічачы, што яго пазбавілі недатыкальнасьці незаконна.

Што стала зь іншымі прэзыдэнтамі Кіргізстану?

  • Другі прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў уцёк з краіны ў Беларусь падчас пратэстаў 2010 году.
  • Першы прэзыдэнт Аскар Акаеў у 2005 годзе склаў зь сябе паўнамоцтвы ў выніку «цюльпанавай рэвалюцыі». Пры дапамозе спэцслужбаў Акаеву ўдалося выехаць з тэрыторыі Кіргізстану. Каля 14 гадоў ён жыве ў Расеі, займаецца навуковай дзейнасьцю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG