Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонка экс-прэзыдэнта Кіргізстану расказала пра «масавае ганеньне» яе сям’і і паплечнікаў


Раіса Атамбаева
Раіса Атамбаева

Раіса Атамбаева, жонка экс-прэзыдэнта Кіргізстану Алмазьбека Атамбаева, заявіла журналістам 16 жніўня, што на яе таксама рыхтуюцца завесьці крымінальную справу, піша «Радио Азаттык».

«У дачыненьні да мяне цяпер заводзяць крымінальную справу», — сказала Атамбаева і ўдакладніла, што яна пакуль ня ведае, паводле якога артыкулу.

«Па-зьверску зьбіты старэйшы сын Алмазьбека Шаршэнавіча Сеітбек Атамбаеў. Яго (а ён у гіпсе і на мыліцах) кожны дзень цягаюць на допыты ў ГКНБ. Дзьве крымінальныя справы заведзеныя на пляменьніка Атамбаева. Быў ператрус у доме цесьця старэйшага сына, міліцыянты ўварваліся ў дом і перавярнулі яго дагары нагамі, без апавяшчэньня, без папярэджаньня», — расказала Атамбаева.

Яна таксама паскардзілася, што ня можа трапіць у дом у дзяржаўнай рэзыдэнцыі Ала-Арча, каб забраць свае рэчы, ня можа «атрымаць заработную плату за апошнія месяцы» і баіцца застацца на вуліцы ў выпадку, калі вырашаць апячатаць дом у Кой-Ташы.

Раіса Атамбаева зьвярнулася да прэзыдэнта Кіргізстану Сааранбая Жээнбекава з просьбай спыніць «масавае ганеньне» яе сям’і, адзначыўшы, што «кіраўнікі мінулага ніколі не перасьледавалі жонак сваіх супернікаў і іхных дзяцей».

Паводле расьсьледаваньня, якое выйшла 2 ліпеня на кіргізскім тэлеканале «Ала Тоо 24», Атамбаева і яе сын, а таксама дардца Атамбаева і ягоны былы целаахоўнік маглі быць датычныя да рэйдарскіх захопаў у Бішкеку.

Чаму затрымалі былога прэзыдэнта Кіргізстану?

Трэцяга прэзыдэнта Кіргізстану Алмазьбека Атамбаева затрымалі 8 жніўня ў выніку 2-дзённай спэцапэрацыі. Прыхільнікі былога прэзыдэнта супраціўляліся спэцназаўцам. У выніку сутычак пацярпелі больш 80 чалавек, адзін з байцоў спэцназу загінуў.

  • У 2017 годзе пасьля сыходу Атамбаева ў адстаўку на некалькіх бліжэйшых паплечнікаў Атамбаева былі заведзены крымінальныя справы, у асноўным па абвінавачваньнях у карупцыі. Атамбаеў пасьля гэтага адкрыта перайшоў у апазыцыю да цяперашняй улады.
  • У чэрвені 2019 году Атамбаева пазбавілі недатыкальнасьці і статусу экс-прэзыдэнта. Генпракуратура падазрае яго ў карупцыі і ўжо тройчы выклікала былога прэзыдэнта на допыт у якасьці сьведкі. Але Атамбаеў на допыты не зьяўляўся, лічачы, што яго пазбавілі недатыкальнасьці незаконна.

Што стала зь іншымі прэзыдэнтамі Кіргізстану?

  • Другі прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў уцёк з краіны ў Беларусь падчас пратэстаў 2010 году.
  • Першы прэзыдэнт Аскар Акаеў у 2005 годзе склаў зь сябе паўнамоцтвы ў выніку «цюльпанавай рэвалюцыі». Пры дапамозе спэцслужбаў Акаеву ўдалося выехаць з тэрыторыі Кіргізстану. Каля 14 гадоў ён жыве ў Расеі, займаецца навуковай дзейнасьцю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG