Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША абваліўся рынак акцый у чаканьні рэцэсіі


Нью-ёркская фондавая біржа. 14 жніўня 2019 году
Нью-ёркская фондавая біржа. 14 жніўня 2019 году

14 жніўня на Ўол-стрыт адбыўся абвал вядучых індэксаў: індустрыяльны Dow Jonesпаказьнік абваліўся на 800 пунктаў, або на 3,05%; зводны індэкс S&P 500 страціў 85 пунктаў (2,93%); высокатэхналягічны індэкс NASDAQ упаў на 242 пункты (3,02%), паведамляе «Голас Амэрыкі».

Гандлёвая сэсія 14 жніўня стала на Нью-ёркскай фондавай біржы найгоршым днём 2019 году. Агульнае падзеньне акцый адбылося на фоне публікацыі неспрыяльных дадзеных аб эканоміцы Кітая і Нямеччыны, якія павышаюць увагу да гандлёвай вайны паміж Вашынгтонам і Пэкінам.

Залежная ад экспарту эканоміка Нямеччыны дэманструе пэсымістычныя тэндэнцыі, а рост аб’ёмаў прамысловай вытворчасьці ў Кітаі апусьціўся да мінімуму 17-гадовай даўніны, што стварае дадатковыя нэгатыўныя фактары для амэрыканскіх карпарацый, якія залежаць ад міжнароднага попыту.

Амэрыканскі рынак аблігацый падае трывожныя сыгналы: даходнасьць двухгадовых казначэйскіх аблігацый апярэдзіла даходнасьць дзесяцігадовых упершыню з 2007 году, што паказвае на рызыку рэцэсіі.

Абвал адбыўся ўсяго праз суткі пасьля таго, як 13 жніўня ключавыя індэксы Уол-стрыт прадэманстравалі ўздым больш чым на 1,5% на фоне вестак аб тым, што Вашынгтон адклаў увядзеньне новага мыта на тавары з Кітаю.

«Складваецца ўражаньне, што сусьветныя інвэстары альбо ня лічаць адтэрміноўку мыта прыкметай рэальнага прагрэсу ў амэрыкана-кітайскай гандлёвай вайне, альбо занадта занепакоеныя далейшымі сьведчаньнямі паслабленьня сусьветнай эканомікі, каб зьвярнуць на гэта ўвагу», — адзначае стратэг BMO Capital Markets Стывен Гало.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG