Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэлегацыя Кангрэсу ЗША ўшанавала памяць ахвяраў Менскага гета


Майкл Куіглі ў мэмарыяльным комплексе «Яма», 13 жніўня 2019 году

13 жніўня сябар Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ад штату Ілінойс Майкл Куіглі разам з паверанай у справах ЗША ў Беларусі Джэніфэр Мур наведалі мэмарыяльны комплекс «Яма», дзе ўсклалі кветкі і аддалі даніну памяці ахвярам Менскага гета.

Па гэта паведаміла ў «Фэйсбуку» амбасада ЗША ў Менску.

13 жніўня кангрэсмэн Майкл Куіглі таксама сустрэўся з намесьнікам міністра замежных спраў Беларусі Андрэем Дапкюнасам.

Падчас сустрэчы абмеркавалі рэгіянальную бясьпеку, магчымасьці пашырэньня беларуска-амэрыканскага ўзаемадзеяньня ў гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сфэрах. У ходзе сустрэчы адзначаная «важнасьць узаемных намаганьняў ва ўмацаваньні даверу ў двухбаковых адносінах», паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

Дэлегацыя Кангрэсу ЗША на чале з Майклам Куіглі наведвае Менск 13-14 жніўня 2019 году. Гэта першы візыт кангрэсмэна Куіглі ў Беларусь.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG