Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар аховы здароўя расказаў, як апытаньне на Facebook дапамагло зьнізіць цэны на лекі ў Беларусі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства аховы здароўя працягне аналізаваць цэны на лекі, якія прадаюцца ў Беларусі, з мэтай магчымага іх зьніжэньня, заявіў 12 жніўня міністар аховы здароўя Уладзімер Каранік, паведамляе БелТА.

Ужо прааналізавалі цэны на больш як 100 мэдпрэпаратаў, якія сустракаюцца ў беларускіх аптэках часьцей за ўсё. Цяпер рыхтуюцца дапаўненьні ў нарматыўную базу рэгістрацыі гранічных цэн на лекі, якія зьяўляюцца эканамічна абгрунтаванымі, рынкавымі, але не завышанымі, адзначыў міністар Каранік.

Інфармацыю перадаюць у Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю для таго, каб вывучылі сытуацыю на суседніх рынках.

Паводле Караніка, аптэчная сетка «Белфармацыя» пачынае досыць актыўна заключаць прамыя кантракты з вытворцамі на пастаўку прэпаратаў: за апошнія некалькі месяцаў такіх кантрактаў пабольшала на 55%. Таму, нават калі гэтыя прэпараты зьнікнуць у камэрцыйных аптэках, яны зьявяцца па гэтай цане ў дзяржаўных.

«Хтосьці з пастаўшчыкоў ад граху падалей цэны зьнізіў, не чакаючы, пакуль яны трапяць у сьпіс для рэгуляваньня», — сказаў міністар.

У сярэдзіне ліпеня Міністэрства аховы здароўя на сваёй старонцы ў Facebook папрасіла карыстальнікаў параўнаць цэны лекаў, якія яны набываюць за мяжой, зь беларускімі. На 12 жніўня пад запісам было пакінута больш за 410 камэнтароў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG